21.02.2024Дзень роднай мовы у нашай установе
21 лютага ў нас па традыцыі прайшоў дзень роднай мовы. На гэты дзень у кожнай узроставай групе былі запланаваны розныя мерапрыемствы для выхаванцаў і іх бацькоў, агульнай мэтай якіх было выклікаць цікавасць да роднай мовы, жаданне найчасцей размаўляць на ей.