21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
У сягодня ў нашым дзіцячым садзе — Дзень роднай мовы. Гэта дзень, калі родная мова гучыць асабліва меладычна.
З самай раніцы сад напоўнены святочным настроем. Дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у цікавых мерапрыемствах: гуляюць у народныя гульні, чытаюць вершы пра родную мову, выхавацелі праводзяць цікавыя гутаркі.





