Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажать. Народ заўсёды і ва ўсім - мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай.Творы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўсе часы былі і застаюцца бясспечнымі ўзорамі сапраўднага мастацтва, дзейна ўплываюць на сучасную культуру, на яе дальнейшае развіццё і ўзбагачэнне.
У нашага народа найбагацейшая культурная спадчына!
Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць гісторыі і традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні , тым больш духоўна багацейшая моладзь. Таму лічым актуальным працягнуць ўвагу да вывучэння гісторыі беларускага побыту праз стварэнне міні-музеяў.
Такім чынам, мы ставарылі міні-музей "Беларуская хатка"
Мэта: далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў нацыянальнай культуры і народных традыцый
Задачы:
*пазнаёміць дзяцей з элементамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якая ўвасаблівае знаёмства з беларускай хаткай, рэчамі сялянскага побыту, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы, традыцыямі, рамёствамі
*развіваць цікавасць да духоўных каштоўнасцей беларускага народа, пашыраць веды аб нацыянальных святах, абрадах і традыцыях, беларускім фальклоры і мастацтве
*выхоўваць пачуццё патрыятызму, любові да роднага краю
Міні-музей размешчаны ў асобным пакоі і ўяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы беларускага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Інтэр'ер музея паступова папаўняецца. Наведвальнікі музея маюць магчымасць рэальна дакрануцца да сапраўдных экспанатаў даўніны.



Міні-музей дапамагае выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму. Менавіта тут упершыню дзеці знаёмяцца з гістарычным мінулым краіны, асаблівасцямі жыцця беларускага народа, адзеннем, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі, традыцыйнымі рамёствамі. Бацькамі і супрацоўнікамі дзіцячага сада сабраны прылады працы і прадметы быту, якімі людзі карысталіся ў мінулыя часы.
раскрыть » / « свернуть