Народныя абрады і звычаі - традыцыйныя мерапрыествы ў дзіцячым садзе №5 г.Любані. Яны дапамагаюць дзіцяці зразумець унікальнасць свайго народа, даведацца аб гісторыі, палюбіць радзіму, адчуць яе значнасць у сваім жыцці. Каб хутчэй надышла доўгачаканая вясна і абудзілася зямля ад зімовага сну, далучыліся да святкавання "Саракоў" і выхаванцы. Да дзяцей у госці завітала Гаспадыня. У цікавых народных гульнях: "Вяселы венік", "Жавараначкі прыляціце", "Жаўручок", "Птушкі у гнезды", "Арэлі" выхаванцы паказвалі сваю знаходлівасць і спрыт, спявалі вясеннія заклічкі, вадзілі карагоды, чыталі вершы пра вясну, танцавалі музычна - рытмічныя кампазіцыі: "Гуканне вясны", "Жавароначкі прыляціце". На прыканцы свята дзеці змайстравалі птушак, каб потым павесіць іх на дрэва.



